Маркинятские мушкетёры

Дзяцінства светлы астравок
Нас помніць дзёрзкіх і бадзёрых!
Учынак кожны, кожны крок
І шмат прыгодніцкіх гісторый!

Нямала год прайшло з тых пор,
І сёння мой расказ у мажоры.
Дзюма ад смеху бы памёр-
Пра Маркіняцкіх мушкецёраў!

Ні пра вясковых мужыкоў,
Ні пра свавольніцкіх хлапчынаў.
Пачэсны тытул ваяроў
Чатыры ўзялі дзяўчыны.

Чытач тут не стрымае слёз,
Бо прешы вобраз стаў камічным.
Худзенькім самым быў Партос,
Ну і даволі сімпатычным!

Атоса вобраз сціплым быў,
Ды і такой была дзяўчына.
Дарэмнай сваркі не любіў,
Не лез у бойку без прычыны!

А Араміс і так, і сяк-
Быў дзёрзкі, вабіў прыгажосцю.
Каму паказваў кулак,
З цяплом у сэрцы да кагосьці.

Цяпер няўрымслівым пяром
Вам напішу пра Д'артаньяна.
Заўжды была правадыром
Дзяўчына жвавая Таццяна!

Вось так дзяўчаты з Маркінят
Без каскадзёраў і дублёраў.
Ператварыліся з дзяўчат
У Маркіняцкіх мушкецёраў!

Па колу клятва абыйшла
З вялікім гонарам - павагай!
У лесе, дзесь каля сяла
Прыдбалі хутка палкі- шпагі!

Яшчэ рашэнне прынялі,
Хоць не зусім было законна-
З калысак, што бацькі далі,
Сваіх пазбавіцца імёнаў.

Дзіцячы, смешны кампраміс
Быў і рашучым, і з'яднанаым.
Цяпер Атос і Араміс,
З Партосам, смелым Д'артаньянам
Былі на стражы вёскі ўсёй-
Хто ж зваў сваё імя па звычцы,
Амаль што цэлай пяцярнёй
У лэб атрымліваў па пстрычцы!

Калі ж у сэрцах злосць карцела,
Мацнела сварка ў запалку!
Былі назначаны дуэлі,
Каб выбіць злосць на шпагах- палках!

Вось так у гульнях і забавах
Ляцелі дні, гады дзяцінства.
У добрых і свавольных справах,
У сяброўскім, зладжаным адзінстве!

Цяпер вяртаюць успаміны-
Як быццам усё было ўчора.
Пра смешных чатырох дзяўчынак,
Пра Маркіняцкіх мушкецёраў!

Хоць галава ў сівізне,
Ды сэрца будзіць адгалоскі.
Пішу, гляджу на снег у акне,
А бачу далі роднай вёскі...

І тых гарэзлівых дзяўчат,
Сябровак дружнае адзінства.
Вяскоўцаў з родных Маркінят,
Сваё шчаслівае дзяцінста...


Рецензии