Праграма жыцця

Я душой разумею, што часу няма,
Мне не 20, далёка за сорак.
Ужо веку не восень - глыбока зіма
І сканчаецца час для паўтора.

Так, здароўе і вочы даў добрыя Бог,
Не патрэбныя мне акуляры,
Не баюся даўгіх, пакручастых дарог,
Бачу свет праз жаночыя чары.

Прачынаюся ўранку душой малады,
Сэрца жар запаўняе ўсе жылы
І куюцца праекты далей на гады,
Няма часу, каб стацца пахілым.

Поўны планаў сустрэч і цікавых падзей,
Дзе жыццё не плыве, а віруе
І мяне за сабою наперад вядзе,
Справе той усю моц ахвяруе!

Вінны я перадаць пакаленням другім,
Вынік прац маіх, ды не за плату
А, каб стаў ён унёскам усім дарагім
І надзеі б прыносіў у хату.

Я зусім не гарую, што час праляцеў
На развагі і пошуку мукі.
Я шчаслівы, што жыў і кахаў, як хацеў
А праекты даробяць унукі!


Рецензии