Вочы у гору. Вочы да неба
Вось толькі гэта мне зараз трэба.
Вось толькі гэта - важна ды варта
З верай, надзеяй рухаць упарта.
Дробнымі крокамі ўперад да волі
Ціха шапчу сабе "хопіць, даволі"
Плыць па цячэнні, бегчы за ветрам.
Выйшаў насустрач сонцу. Паўметра,
Крок - ужо справа ў добрым кірунку.
Шчырыя вершы, песні, малюнкі
Дапамагаюць не здасца, паверыць -
Усё будзе добра. Знойдуцца дзверы...
Зноўку малюся пра бацькаўшчыну:
"Божа, ратуй нас. Пайшлі нам вясну."
22.12.2022
Горец
https://instagram.com/sergiy.mel
Свидетельство о публикации №122122306535