Я пахукаю на рукi...

***
Я пахукаю на рукі,
Захінуся ў паліто.
Ўжо даўно такой Ханукі
Не чакаў у нас ніхто.

Але ж першы склад ударны,
Вы прабачце, калі што.
Ўжо даўно такой вось гарнай
Не чакаў Ханукі той…

Восем свечак запалю я
І змяншаю да адной.
Ноч халодная лютуе,
І няма цябе са мной.

Зараз свечачку запаляць
І ідуць так да васьмі.
Я ж адразу сваю памяць
Запалю. Яе вазьмі!

Не, няма цябе са мною…
Зноў адзін кладуся спаць.
І змяншаю па адной я,
Вось сягоння ўжо іх пяць…

А калі не будзе свечка
У душы маёй гарэць,
Панясе каханне рэчка
Ад твайго кахання прэч…

Я пахукаю на рукі,
Захінуся ў паліто.
Ўжо даўно такой Ханукі
Не чакаў у нас… ніхто.

21. 12. 2022 г.


Рецензии