Трывога

Што ж так сэрцу майму трывожна?
Чаму ў вершах расце самота?
Гэтых думак крануўся кожны,
Хто іграе жыццё па нотах.

Вырастаюць яны з-пад смыка,
З пальцаў рук, што кранаюць струны.
Што ж маўчыш ты, зямлі музыка,
Чаму сёння пагляд твой сумны?

Заспявай лепш Айчыне песню,
Аб якой ты з маленства марыў!
-- Птушкі ў вырай яе панеслі
Нам пакінулі ў небе хмары.

На Айчыне -- жыццё -- маркота.
Не ўзлятаюць да зорак ноты.
На свабодную песню -- квота.
Топчуць снег наш чужыя боты.

18.12.2020.


Рецензии