***
Твае думкі са мною.
Адзінокія сэрцы шукаюць прытулку.
Нам патрэбна спатоля.
Хопіць плакаць ад болю --
У кахання ёсьць сродак душы паратунку.
Ты сказала мне сёння --
Мы сустрэнемся заўтра.
Ах, як хочацца верыць, што гэтак і будзе.
Думкі мкнуцца да гоняў,
Да грымёрнай тэатра --
Хутка выйдуць на сцэну там вольныя людзі.
Іх ніхто не пабачыць,
І ніхто не пачуе --
Дыялог закаханых прастукаюць сэрцы.
У намёце ля Начы
Я з табой заначую,
Каб змагла ты нягоды ўсе з памяці сцерці.
19 .12. 2022.
Свидетельство о публикации №122122103403