ТАБЕ
У ім б'ецца імя жанчыны.
Мы згубілі кахання межы,
А дакладней -- мы іх злучылі.
Замест сэрца гарыць лучына,
Што нясе хараство і згоду.
Я -- для вершаў тваіх прычына,
Ты -- для думак маіх нагода.
Называю каханую музай --
Тут памылкі няма, паверце,
Бо не знойдзеш мацней саюза,
Чым каханне ў адным канверце.
Рукі - ногі, шляхі - дарогі --
Пад адною паштовай маркай.
Сэнс пачуццяў знаёмы многім,
Хто гарэў той лучынай яркай.
21.12.2022.
Свидетельство о публикации №122122103356