Такое каханне

Плылі галактыкі між намі
Падобныя да рыб.
Сядзеў Анёл мой у піжаме
І слухаў зорны рып.

Рыпелі зоркі, грукалі планеты.
Віселі ў шафе крылля-цуд...
Так. Ён казаў!..
… Не верыў я ў прыметы.
І меў на ўсё ўласны суд.

— Яна мяне не — не кахала.
Але йшла побач да парЫ.
Уздыхала. Неяк замаўчала.
І знікла ціха, да зары.

А ён казаў!.. Ды я не слухаў.
Ды не паслухаў бы ізноў...
Сядзіць Анёл, сагнуты скрухай —
Не ўратаваў ад бізуноў.

Спіна гарыць. Вужом кручуся.
І дзякуй Богу! Няхай – так!
Мінае час, а я лячуся...
— Вучуся, Божухна, вучуся! —
Анёл ківае: так, так-так...


Плывуць гады мае між снамі.
Над снамі я не ўладар.
Хай і галактыкі між намі —
Жыве у сэрцы Божы дар.


Рецензии