Сцежкi
Мы развялі свае шляхі...
Сваёй прывабны быў самотай,
А мне - і шчасце, і... грахі.
Нібы салодкі куст ажыны:
Ні абмінуць, ні абысці,
Мой мілы, Божа, ты скажы мне -
Цвісці ці звянуць пры жыцці?
Іду дадому - вочы долу:
Сям'я чакае за сталом,
Хаваю быццам бы крамолу
Пад сэрца чуйнае крыло.
Як абмінуць жа тыя сцежкі,
Дзе слодыч ягад - чараў дым?!.
Пачну вось зараз жа! Бязгрэшна
Жыць сёння, заўтра і... заўжды!
Іду святою Магдалінай,
А сцежка кліча да ракі,
Ажына*. Вочы... і маліна, -
І рвецца сэрца на кускі...
------------
Як ні старалася, ды збочыць
Яна з той сцежкі не змагла...
Калі яго страчала вочы,
Тады, - казала, і жыла.
Ліпень, 2001 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
( са старога сшытка)
* ажына(бел.)) - ежевика(рус.)
Свидетельство о публикации №122122005153
Игорь Ярин 11.02.2023 00:24 Заявить о нарушении
Дзякую і Вам!
Ядвига Довнар 11.02.2023 13:27 Заявить о нарушении