Ружовiць iней бляск зары

Ружовіць іней бляск зары,
Ў марозным духу рэха стыне.
Чырвонай гронкай снягіры
Як ягад гронкі на рабіне.

Дзяўбуць у ранку цішыні
Рубінаў цвёрдыя каралі.
У вокнах дзе-нідзе агні-
То "жаўрукі" на працу ўсталі.

Наўкол такая цішыня,
Што і ўявіць не удаецца,
Што ва Ўкраіне йдзе вайна
І кроў дзяцей нявінных льецца!

За снягіроў, за цішыню,
За мірны ранак, свет празрысты,
Ўсявышні пракляні вайну,
Каб зніклі з ёю і рашысты!


Рецензии