Дарогi i вершы

Я цяпер разумею, чаму не пішу,
Калі дома сяджу безвыходна,
Калі богу і людзям нічым не грашу,
Але жыць без пачуццяў маркотна.

Мне патрэбны дарогі і сонечны дыск,
Што, стаміўшыся,  мыецца ў моры,
Дрэвы ў шапцы снягоў,
Палазоў быстры свіст
Ды высокія, чыстыя зоры!

Зоры новых праектаў і новых дарог,
Маладосці жарсцлівыя зоры!
Дзякуй Богу, што мне з'ехаць прэч дапамог,
Бо без руху я вялы і хворы.

Дык жа буду я Бога прасіць дараваць
Мне здароўя на тыя дарогі,
Каб маглі і надалей мяне чараваць
Зоркі- вочы ды стройныя ногі!


Рецензии