Мой план
Таму, што там прывольна і мякчэй,
Ласункі саладзей там на абрусе
І зоры уначы гараць ярчэй.
І не таму, што выбяць іх дарогі,
Што не шануюць болей родны кут,
Жыццё ў замежжы поўнае трывогі,
Бо не задарам жывуць добра тут!
Жыццё ў замежжы патрабуе мары,
Якая сэнс твайму жыццю дае,
Бо вельмі хутка прападаюць чары,
Калі праекты робіш не свае.
Я жыць хачу у роднай Беларусі
І размаўляць на мове роднай мне!
Прагрэсу досвед прынясу. Вярнуся,
Калі пара манкуртаў праміне!
Свидетельство о публикации №122121703873