Магнiт
Працягнулася Палессе.
Нача з Ланню там заснула
І вясенніх птушак песня.
Я нясу магніт у сэрцы,
Быццам памяць дзён дзяцінства.
Повязь з ёй не абарвецца --
Там з прыродаю адзінства.
Белы снег, бы смех дзявочы,
Выпраменьвае надзею.
У майго Палесся вочы
Маюць светлых дум адценні.
Па-над лугам, па-над гаем
Пасвіць вецер хмары нізка.
Над Палессем пралягае
Веры боскае калыска.
Хто яе кранецца зрокам --
Панясе любоў святую.
У якой Палесся вока
Ад бяды людзей ратуе.
06.12.2022.
Свидетельство о публикации №122121606746