Крынiца

Пакуль цячэ, бруіць крыніца --
Датуль не згіне наша вера.
Бо вера -- боская царыца.
Яна трымае шлях наперад.

Ці не таму вада святая
Цячэ ў Заслаўі з дзён мінулых
І да жыцця людзей вяртае,
І тчэ надзей зямныя думы?

Што ёй зіма з ільдом ды снегам?
Хіба ж мароз яе супыніць?
Вада спяшае з дзён разбегам,
Каб думкі ў збан вялікі выліць.

Пакуль цячэ, бруіць крыніца --
Датуль не згіне наша вера.
Бо вера -- боская царыца.
Яна трымае шлях наперад.

08.12.2022. Заслаўе


Рецензии