Песня сэрца
Тваіх крануўся вуснаў.
Я не ўтрымаўся, саграшыў --
Пашырыў шчасця русла.
Як не кахаць цябе, калі
Твой лёс з маім спавіты?
Хоць ты вазьмі ды прыкалі
Яго да сцен з граніту.
Не зможа вытрымаць граніт
Пачуццяў светлых межы.
Святло на сценах дзень праліў --
Каханню мы належым.
У пацалунку росных траў
Прачнецца сэрцаў песня.
Праклаў да сэрцаў хтосьці трап,
Злучыў шляхі Палесся.
08.12.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122121606682