Поклiч неба
У каханьня -- пялёсткі ружы.
Хто кахае, -- пацьвердзіць можа,
Як ён сьцены з каменьня рушыў.
Не стрымаюць пачуцьцяў межы,
Бо каханьне -- сьвятая птушка,
Што ў палёце зямлі належыць
І гняздоў'ю, што час разгушкаў.
Прыпеў.
Неба клікае да сябе
Сэрцы вольныя, думкі шчырыя.
Мы ў нябёсах, бы на сяўбе
Сеем вечнае над Айчынаю.
Дай нам, Божа, вялікай веры,
Што ў палёце трымае крылы.
Адчыні для каханых дзьверы,
Ды надай ім жыцьцёвай сілы.
Накіруй на той шлях Гасподні,
Дзе малітва яднае душы.
Запалі ім свае паходні,
Каб квітнелі яны, бы ружы.
Прыпеў.
Неба клікае да сябе
Сэрцы вольныя, думкі шчырыя.
Мы ў нябёсах, бы на сяўбе
Сеем вечнае над Айчынаю.
07.12.2021.
Свидетельство о публикации №122121606636