Донар
Расплываецца па целе акіянам.
Я ў тваё жыццё, бы ў Бога веру:
Ты жыві і не спазнай больш ранаў.
Прыдзе час -- і ты пакінеш ложак.
Будзеш кожны дзень прыдумваць вершы.
І здзіўляцца рытму, рыфме кожнай,
Што табе пакінуў сябар лепшы.
Проста, гэта кроў мая зайграла
Ля твайго няўрымслівага сэрца.
Паглядзі, які прыгожы ранак
З цемені начной праз золак рвецца!
Гэта кроў мая бушуе ў клетках --
Удыхае ў іх настрой жыццёвы.
Ты прачнешся сёння ў белых кветках.
Скажаш сэрцу: гэта проста клёва.
Радуйся жыццю, пакуль жывецца.
Не губляй натхнення і настрою.
Я адчуў, як сэрца тваё б'ецца --
Стала ты мне кроўнаю сястрою.
09.12.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122121606612