Арабiнавы лёс
Знік заранкі след.
Прамяніцца дзень над рабінаю,
Што стаяла ў сне.
Шэпчуць ёй агні залацістыя:
Паглядзі на дзень.
І сваёй усмешкай квяцістаю
Дай яму надзей.
Прыпеў:
Лёс маркотны мой, арабінавы --
Чырвань ды краса.
А на вуснах ноч вераб'іная,
Ззяе, бы раса.
Пацалуй мяне, закаханую,
Прыгарні, прашу!
Хараством душы тваёй стану я --
Абагрэй душу.
Пацалуй мяне, дзень расквечаны,
Прыгарні, хутчэй!
Каб зіхцеў да позняга вечара
Свет маіх вачэй.
Не кранай мае рукі тонкія,
Восеньскі мароз.
Мне яшчэ расспеліцца гронкамі:
Свой пазначыць лёс.
Прыпеў:
Лёс маркотны мой, арабінавы --
Чырвань ды краса.
А на вуснах ноч вераб'іная,
Ззяе, бы раса.
Пацалуй мяне, закаханую,
Прыгарні, прашу!
Хараством душы тваёй стану я --
Абагрэй душу.
09.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122121606494