Зварот да Усявышняга

Божа, пашлі суцяшэнне душы,
Кожнаму з нас дай веры,
Каб не распялі яе на крыжы
Дзеці зямной Хімеры.

Божа, вярні Беларусі той Храм,
Дзе святароў малітвы
Мову вяртаюць у сэрцы нам,
Нібы мячы ў час бітвы.

Божа, дашлі нам з нябёсаў свой знак,
Шлях асвяці рукамі,
Каб мы адчулі малітвы смак,
Зрынулі мёртвы камень.

Ён на крыніцы святое ляжыць,
Шлях засланіў сабою.
Божа, дай кожнаму веры, каб жыць,
Цэлым вярнуцца з бою.

Воляй сваёю за грэх пакарай
Тых, хто прадаўся д'яблу.
Выратуй, Божа, мой белы край,
Скінь з дрэва чорны яблык.

14.12.2020. Заслаўе


Рецензии