Зiмовае
Ткуць сняжынкі малюнак свабоды.
Белым снегам пакрыты дамы,
Снег пануе ў сутонні прыроды.
Арабінава-снежны настрой
Выклікае ў вачах захапленне.
Ён нагадвае продкаў мне строй,
Дадае маёй памяці звенняў.
Я шукаю свой лёс у зіме --
Ёй сляды сваіх дум пакідаю.
Забіраю свабоду ўзамен
Для ўсяго беларускага краю.
Прылятайце на снег, снегіры! --
Арабіны чакаюць вас гронкі.
Сонца коціцца ў санках з гары --
Смех дзіцячы даносіцца звонкі.
15.12.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122121606361