Алене
што коціцца незваротна
ў сэрца маё, быццам кроў па лязу --
шчака ад слязы прамокла.
Гэта расстання нястрыманы боль
слёзы з пачуццяў высек.
Не плач, дарагая!
Я побач з табой.
Я веру слязой узвысіў.
Такога кахання яшчэ не было
на нашай зямлі збалелай.
Яно, быццам птушка, ляцела, плыло
І дыхала боскай верай.
Мы не парушылі Божы закон --
І проста кахалі шчыра.
Паставіла ты ўсё жыццё на кон --
Бо ты -- як-ніяк --жанчына.
Але... Ёсьць у нашым каханні -- але...
Я проста не маю права
разбурыць сям'ю, дзе абрус на стале,
і шчасця адзін напрамак.
Магчыма, ты зможаш забыцца мяне
праз год, праз жыццё, праз слёзы.
Хай шчасце зямное цябе не міне
І дорыць пачуццяў крозы.
16.12.2022.
Свидетельство о публикации №122121606316