Абдымi у апошнi раз...

 Не здараецца шмат чаго двойчы
 У складаным жыцці. Да мяне
 Смерць загляне з касою аднойчы:
 Развітацца прыйдзі -- я ў труне...

 На тым свеце, напэўна, спаткаю
 Праз гады я тваю душу,
 А цяпер аднаго жадаю
 І аб гэтым, як Бога, прашу:

 Абдымі ты мяне, нежывога,
 Абдымі ў апошні раз.
 Я сыходжу з зямлі і былога
 Больш не будзе ніколі для нас.

 Пацалуй, я прашу, як калісьці
 Цалавала мяне юнаком...
 Як утульна ў труне-калысцы, --
 Укрывайце сырым пяском...

 І не плачце няўцешнай слязою --
 Усё жывое памрэ ў свой час...
 Крыж драўляны, ахоўнік спакою,
 Сустракаць цябе будзе штораз.


Рецензии