Першы снег

Першы снег як першае спатканне
З марай далікатнай на сустрэчу.
Цэлы дзень правёў ён у чаканні,
Каб зачараваць стамлёны вечар.

Першы снег як першае каханне,
Чыстае, нясмела-трапяткое,
Нібыта пагодлівае ранне,
У абдымках соннага  спакою.

Першы снег як першы пацалунак,
Радасны, хвалюючы, няўмелы,
Нібы просты сціплы  падарунак,
Што дзяўчыне нёс юнак нясмела.

Першы снег – карункі на бярозе,
На падворку  мягкія сумёты,
Першы снег – паэзія, не проза,
Казка з патаемнаю пяшчотай.


Рецензии