Людзям Зямлi

Ой, як я знясілеў! Як я здратаваўся!
Вестачак чакаўшы з Мінску ды із Тучы.
Кожны стрэл гарматны ў сэрцы аддаваўся,
Кожны крык дзіцячы ў зруйнаванай Бучы!

А наўкола зімка прыбірае неба
У аблокаў горы ў сонцаў прамяні.
Жывем ціха,  мірна і ніхто не хворы,
Перамір'е з Ковід на святыя дні.

Вось бы так усюды захацелі людзі
У сваіх старонках ціха, мірна жыць!
На Зямлі прагрэсу, шчасця болей будзе,
Калі гул гарматны ў небыццё збяжыць!

Калі нават сёння людзі дасягнулі
Ядраў паяднаннем здабываць святло,
Што тады б мы мелі, каб гармат не чулі,
Каб на войны болей ні граша не йшло!

Людзі! Хрысціяне! На Раство Хрыстова
Зупыніце войны на усёй Зямлі!
Няўжо міру шанец даць Вы не гатовы,
Каб усе братамі на Зямлі жылі!


Рецензии