МЫ

Мы калісьці ўсе прыдзем туды,
Дзе нас дрэвы чакалі,
Дзе лілеі на чорнай вадзе малявалі жыццё.
Пракладзём вольны шлях праз гады:
Кожны крок адчаканім,
Каб ніколі, ніхто, шлях людзей да свабоды не сцёр.

Нескароныя мы!
Нават смерць нас не здольна спалохаць,
Бо чырвоная кроў на забітых зіхціць, бы штандар.
Калі цяжка каму, мы падставім плячук свой і локаць,
Бо ад продкаў сваіх перадаўся нам гэтакі дар.

Вы жадалі вайну распачаць з маім мірным народам?
Беларусаў рукамі звыродаў зямлі прыдушыць?
Мы пасталі ў шыхты, бо ў душы нашай -- вера і згода,
А яшчэ -- ёсьць крупінка зямлі, без якой нам не жыць.

За яе кожны з нас будзе сцяг, бы дзіця, сваё несьці.
Да апошняга ўздыху свой край ад бяды бараніць.
Мы не страцілі гонар ліцьвінаў, не здрадзілі песьні,
Што ўзрастала з калоссем надзей на ўзаранай зямлі.

10.12.2020.


Рецензии