Цячэнне
Падмытая ім Айчына.
Трывожна тут, сумна... Мой кут дарагі
Вада, нібы нож стачыла.
Мы сёння не крочым -- ляцім да зор.
Чакаем збавення, долі.
Шукаем забыты, праўдзівы назоў
Падмуркаў на родным полі.
Мы думы свае завязалі вузлом,
Каб годнасць сваю не страціць.
Цячэнне нам больш не зламае вясло --
Сям'я за сталом у хаце.
Над белым абрусам -- абраз на сцяне.
З малітвай жыве Айчына.
Пытае Кастусь: памятаеш мяне? --
А як жа! -- Гаворым шчыра.
Пакуль мой народ не забыў той шлях,
Дзе сеялі мужнасць продкі --
Не сядзе маскаль і не сядзе лях
За вёслы народнай лодкі.
10.12.2019.
Свидетельство о публикации №122121407876