Нарыу

На твары Айчыны вялікі нарыў --
З ім страшна выходзіць з хаты.
А выйдзеш -- запішуць цябе ў змагары
І кінуць сядзець за краты.

На твары Айчыны пранізлівы боль --
Там радасць, бы лёд застыла.
Сягоння вядзём мы з бязвер'ем бой --
Заходзім знянацку, з тылу.

На твары Айчыны -- растання сляза --
З ёй памяць аб волі плача.
Чужая мяжа, незнаёмы вакзал
З сямействам нахабных качак.

На твары Айчыны два шнары і боль,
Які не суцішаць лекі.
Жыццё эмігрантаў не згіне з табой  --
Ты ў сэрцах  людзей навекі.

Разыйдуцца шнары, расстануць ільды
І высахнуць хутка слёзы.
Мы  ўсе для Айчыны пакінем сляды
І страчаны вернем розум.

10.12.2022.


Рецензии