Паэт i каханне
Не кожны пачуе высокія ноты.
Яны, быццам струны, што граюць і граюць,
Пакуль нашы думы ў жыцці не змаўкаюць.
Ты кажаш, што песня -- натхненне паэта.
А я ў гэтай песні дзьве крайнасці бачу:
У першай -- каханне, бы спелае лета.
Другая -- паэта даводзіць да плачу.
На гэтай мяжы і з'яўляюцца вершы.
Яны вырастаюць са смутку і болю.
Каханне, якому цяпер я належу --
Бяжыць басанож па жытнёваму полю.
Збірае рамонкі, зрывае валошкі,
І кожную краску цалуе нясмела.
Мы хочам кахання шчаслівага трошкі,
Каб нашая мара дагнаць нас паспела.
10.12.2022.
Свидетельство о публикации №122121407848