Алене

Я і ты. Ты і я...
Паміж намі адлегласць у тысячы дзён.
Столькі ж зорных начэй назірала зямля --
За той час на дрыгве і пяску вырас дзёрн.

А мы зноўку напружваем памяць сваю.
У мінулае думкі вяртаем.
Я і ты. Ты і я...
Я здалёк пазнаю
Вобраз той, што даўно памятаю.

Ты насустрач зусім нетаропка ідзеш,
Нібы ўзгадваеш вочы і рысы.
Я і ты. Ты і я --
Гэта новы мой верш:
Прамы вугал з прамой бісектрысы.

Падзялі гэты вугал, хутчэй, папалам!
Дай яму для жыцця надзею.
Я і ты. Ты і я --
Мы збудуем свой Храм
І асвецім яго ў нядзелю.

11.12.2019.


Рецензии