Зiма Заслауi

Звалілася, бы снег на галаву
Зіма , якой даўно не бачыў горад.
Мяце, гудзе, вятрыска-гаварун,
Растуць сумётаў хвалі белым морам.

Прыгожая і сумная пара
Навеяла са снегам успаміны.
Дамы ў Заслаўі выйшлі на парад --
На белых стрэхах -- сумныя навіны.

Ніхто не чысціць горад трэці дзень.
Здаецца, час заснуў у той завеі,
Што косы свае белыя пляце
І замятае снегам вокнаў веі.

Зіма між сэрцаў не разбурыць мост,
Які з табой мы разам будавалі.
Назаўтра будзе снегу ў поўны рост --
Не стане больш сцяжынак між дамамі.

Чаго чакаць ад гэтае зімы?
Што прынясе ў наш дом той кот, ці кролік?
Маўчаць палеткі і маўчаць дамы --
Мароз не распісаў зямныя ролі.

11.12.2022.


Рецензии