ВЕДЫ

Я Вас чакаў тры ночы і тры дні.
Маё чаканне вырасла гадамі.
Там лічба трыццаць тры ляжыць на пні
Жыцця былога круглымі слядамі.

О, колькі лесу знішчана было
За гэты час у роднай Беларусі!
Не знойдзеш тут і следу ад балот --
Свае гняздоўі страцілі тут гусі.

Дзе торф ляжаў -- цяпер ляжыць пясок.
Няма ў зямлі былога прыцягнення.
Замест дубровы -- змешаны лясок,
Дзе трыццаць тры гады -- нібы імгненне.

Ці не таму нас лёс аднойчы звёў,
Каб лічбу зноў вярнуць у дні і ночы?
Каб Беларусь больш не спазнала зло
І кожны з нас да роднай мовы крочыў.

Маё чаканне дубам прарасло
З тых жалудоў, што час не здолеў знішчыць.
Тваё чаканне -- гэта дум прастор
І пошук кнігі ведаў на гарышчы.

11.12.2022.


Рецензии