Глiна
Лепяць з нас не жбаны -- манкуртаў,
Каб пасля паганяць у спіну
І прымусіць хадзіць пад кнутам.
У сістэмы парушаны стрэлкі --
Яе вочы не бачаць часу.
Сталі людзі, бы дроў бярэмкі --
Іх ля плоту складаюць разам.
Так прасцей назіраць за кожным --
Больш ніхто не ўкрадзе палена.
Час рэпрэсій заўжды трывожны --
Ён цячэ, нібы ртуць, па венах.
Зноў зіма і нябачна адлігі.
Цёпла толькі ў вар'яцкім доме.
Не падніме цячэнне крыгі --
Наша гліна застыгла ў стоме.
13.12.2022.
Свидетельство о публикации №122121407699