Лiсток з-за кратау

У  нашым часе радасці няма.
Яна была раней, ды раптам, знікла.
Было жыццё. Цяпер -- жыццё -- турма,
Яна ў душу, як той туман, пранікла.

Пішу лісток з-за кратаў да сяброў.
Не ведаю, ці дойдзе ён на волю.
Тут у гарбату падліваюць бром --
Знішчаюць не мяне, знічаюць долю.

Ад'етыя ахоўнікі турмы
Выношваюць штоноч над намі здзекі.
Яны яшчэ не ведаюць, што Мы
Ёсьць генафонд, а не якіясь зэкі.

Праз месяц -- два, тут зменіцца настрой:
Пачнуць гадзюкі скідваць свае скуры.
Ніхто з іх болей не пастане ў строй
І цыгарэт з пасылкі не пакурыць.

Хаджу штодзень па карцэры адзін --
Два крокі ўправа і адзін -- улева.
І так дванаццаць вырваных гадзін
З жыцця майго, што катам не балела.

Ікнецца ўсім, каго трымаў рэжым,
Хто нашываў на палітычных біркі.
З іх кожны тэрмін для сябе нажыў --
Цяпер мой карцэр студзіць катам ныркі.

13.12.2022.


Рецензии