***

Гэта проста:  гэта вельмі проста --
Знішчыць мову, спаланіць людзей
І забіць нязгодных куляй гострай,
Што жыццё зямное ў іх скрадзе.

Гэта проста: гэта вельмі проста --
Падмяніць паняцці і закон,
Заразіць увесь народ каростай,
І прымусіць біць цару паклон...

Гэта проста: гэта вельмі проста --
Перакрыць мяжу, стварыць рэжым,
Ды зрабіць гару да неба з костак,
Каб збялелі могілак крыжы.

Гэта проста... Гэта вельмі проста --
Прамаўчаць, калі на твой народ
Цар-звырод сваю абрынуў помсту
І знішчае генетычны код.

12.12.2020.


Рецензии