ВЕРА
Я сустрэну сёння Новы год.
Буду жыць і поўніць думкі верай,
Бо яна свой не змяняе ход.
Вера -- зерне кінутае ў глебу --
Нават праз стагоддзе прарасце.
Паімчыць да сонца і да неба,
Выспее з малітвай у Хрысце.
Вера -- гэта крыж майго народа.
Ён яе аж да Галгофы нёс,
Каб з крыжа сыйшла да нас свабода,
Каб свабодай тою дыхаў лёс.
Прачытай радкі мае, Айчына! --
Сэрцы беларусаў паяднай,
Каб свабода раны залячыла
І ялінкай расквітнеў мой край.
13.12.2020.
Свидетельство о публикации №122121407665