А
Гранатай стала сэрца.
Мне давядзецца Вас чакаць,
Каб лёс не страціў сэнсу.
Сціскаць гранату цераз боль
У рэбрах, пальцах, думках,
Каб заўтра выіграць свой бой,
Не жыць у пастарунках.
Мы зноўку свой чакаем дзень:
Сваёй чакаем волі.
Чака з гранатай -- думак цень,
Што нашы сэрцы коле.
З тым болем жыць табе і мне,
Шукаць свой шлях абраны.
Надзея нас не абміне --
Яна загоіць раны.
13.12.2020.
Свидетельство о публикации №122121407630