РУЖА
Якая ў душы абуджае надзею.
Я з ружаю тою самоту адужаў.
Я з ёй паўсядзённа душой маладзею.
Кажу сваёй ружы: квітней, дарагая! --
Няхай твая песня імчыць у нябёсы.
Пакуль ты са мною -- дарога другая
Не стане маёю дарогаю лёсу.
Зайздроснік ад словаў маіх усміхнецца --
Ён проста не здольны прыгожае ўбачыць
У кветцы з шыпамі, што ружай завецца
І ўсмешкай спрабуе мой лёс перайначыць.
14.12.2021.
Свидетельство о публикации №122121407595