***

Што за народ з'явіўся ў Беларусі?
Адкуль такая воля, прага, дух?
Музыка грае тут муры на гуслях --
Спявае так, што ўсе пасталі ў круг.

Ліецца песня гучным барытонам,
Нібыта звон, што клікае людзей
Да веры той, што вырасла раптоўна
З падмуркаў тых, што бласлаўлялі дзень.

Няўжо мы ўсе вяртаем кола часу
Да тых вышынь, што страчаны былі?
Там мой народ не выглядаў няшчасным --
Святло пісьменства першым ён праліў.

Пара і нам вяртаць сваё, святое,
Што ворагамі скрадзена было,
Каб на вадзе сячэнне залатое
Адзінствам веры наскае ўсплыло.

14.12.2020.


Рецензии