Aтрасае месяц крышталi парошы..

Aтрасае месяц крышталі парошы 
На лясок маркотны, на палі і хаты.
Малады ражочак - ён такі харошы 
Не пляміста-круглы, а срэбрана-пляскаты.

Цішыня наўкола і не вее вецер
Злётаўся, стаміўся мабыць да знямогі,
Ці ён можа ў пушчы заблудзіўся недзе
І да поля ўночы не знайшоў дарогі.

Абрус белы поля густа здратаваны:
Між зайцоў кадрылі лёг факстрот лісы.
Там ішоў ваўчына, засталіся раны
Слядоў на кіліме ў раннія часы.

Зорачкі-сняжынкі нам цярусіць неба,
Мерна працякаюць мірнай ночы хвалі.
Божа! Дай без войнаў ранішняга неба!
Каб вайны вар'яты ў пушчы заблукалі!


Рецензии