Быць цi не быць?
Застаўся толькі ціхі перазвон.
Праходзяць дні, а свет такі суровы
Трывае боль, і смерці, і праклён.
Глядзіць на ўсё і моўчкі ўсё трывае
Той ліпкі страх, які вязе Шахед,
Адно свядомасць боль не забывае,
Якую забывае з часам свет.
У кожнага з жывых свае заботы
І час на іх патрэбны, каб рашыць.
Палітыкі, цынічна да блявоты,
Спрачаюцца. А час жыцця бяжыць.
Рашаюць ці дазволіць Украіне
Даць ворагу па логаву адказ,
Бо свет баіцца, што ён атам кіне
І Харкаў стане попелам якраз.
Рашаюць ці даць танкі, самалёты,
Каб Кіеў мог даць ворагу адказ,
Але, каб жыць Еўропе без турботы,
Масква павінна піць палын параз.
Тады і цар з народам зразумеюць,
Што век не той, каб сілай рабаваць ,
Бо украінцы ваяваць умеюць
І дзеду ў бункеры таго не забываць!
Прынц дацкі колісь гэтак жа вагаўся
Але рашыў, што злое згінуць мусіць!
Каб дух свабоды жыў і развіваўся,
Капітуляваць Маскву павінен свет прымусіць!
Свидетельство о публикации №122121100632