Цёпла табе, мамачка, цёпла табе, родная...
Цёпла табе, мамачка, цёпла табе, родная,
Пад сняжком пад беленькім зімаваці?
Можа, хустку цёплую, можа, хустку сінюю
Мне на крыж твой схілены павязаці?
Можа буркі новыя з мяккімі анучамі
На магілку на тваю мне пакласці?
За слязамі, мамачка, за слязамі горкімі
Белае мяцеліцы я не бачу…
Мо, кухвайку чорную з шафы, што за грубкаю,
На грудок твой беленькі разаслаці?
Цёпла табе, мамачка, цёпла табе, родная,
Пад сняжком пад беленькім зімаваці…
11. 12. 2022 г., Калодзішчы
Свидетельство о публикации №122121105086