Августовское
Пад пах пакосаў сырамятных,
Пад шэпт рачулкавых ракіт,
Пад стук стракатых рупных дзятлаў
Крыляе жнівеньскі блакіт…
Яшчэ не ў золаце бярозы
І не спазнала лісце медзь,
Але ўжо спіны вербалозы
Прыгнулі, каб зямліцу грэць.
Яшчэ бзыяць на кветках пчолы,
Паветра гойдае прасцяг,
І каляровы дзень вясёлы
Нам адчыняе ў мару шлях.
Яшчэ спякотны дзень, як бохан,
Пахучым зернем дражніць нос,
Але ўжо цягне з лесу мохам
І сум у пошуме бяроз.
Свидетельство о публикации №122121101849