Будзе вясна
сьветлай памяці хроснага Віктара
Будзе вясна,і будзе жывое любіцца,
будзе па дрэвах сок падымацца ўгару,
розныя мошкі і пчолы будуць раіцца
і зайчаняты будуць хавацца у мурагу.
Будзе грымець першы гром на 9-га мая
і абеліскі памыюць за нас маладыя дажджы.
Многае будзе,ды толькі дачушка малая
тату ня ўбачыць наступнай вясной.Бліндажы
будуць штогод зарастаць травою-хмызамі,
будзе ў зялёнай лістоце кіпець хларафіл,
і,як заўжды,будуць сьлёзы і будуць прызнаньні,
і на глыбіні плуга будзе драмаць тратыл.
7/8.12.2022,М.Г.
Свидетельство о публикации №122121004085