Кажан

Кажан.

Кажаном бы стаць, ды знаю,
Што за гэта будзе мне,
На Каляды, на Купальле,
На Хрыста Вялікадзень;

Не прыдбаю тым дабра я,
Яго людзям не аддам,
На крылах гэтых кажанных
Ды на ўчэпістых кіпцях.

І за гэта намаганьне,
За падман душы свае,
З вёскі роднай, на выгнаньне,
Людскі прысуд ушле мяне.
-08.12.22.


Рецензии