Прамень да шчасця
Ды толькi цяжка здзейснiць па жыццi.
Хутчэй заўважыць позiрк хцiвы,
Цяжэй праменьчык сярод цьмы знайсцi…
Свой шлях упарта спапяляем,
Не бачым зорачку – да шчасця пазл.
А беды, як драпежных зграi,
Мацней калоцяць лёс ў наступны раз…
Крычаць, завуць убачыць промнiк,
Каб выйсцi цераз цернi да святла.
Пазбавiць долю хмараў цёмных,
А сэрца ружа шчасця абвiла…
Убачыць блiк мяшаюць слёзы,
Настырна топiм бедамi жыццё.
Нас скалане на смертным ложы
Прамень, пасланы з вышынi Тварцом…
Дазволiлi кружыць буранам,
Прайшлi рабом на службе цёмных сiл.
Хто быў авечкай, хто баранам,
Бязбожна ў нетрах Каiн закружыў.
Заўважыць промнiк – гэта шчасце,
Што адбылося – тое не змянiць.
У сэрцы, як урок, схавайце,
А шлях не дайце бедам супынiць…
Свидетельство о публикации №122120905793