Дубы
ўскрай шырокага гасцінца старога
тры постаці дубоў стаялі стогадовыя,
як на варце волаты з карціны Васняцова.
У мае дзіцячыя гады
я рабіў няблізкія хады
з таткам да Чачэрска
з вёскі і назад,
разам будзе вёрст 15 ў акурат.
У райцэнтры вельмі мне цікава
пабадзяць сярод люду кірмашнага,
прыгасціцца прывабнымі стравамі,
якіх дома ў вёсцы нямашака.
А калі павярталісь дадому пешкі
тры дубы былі жаданай тычкай-вяшкай,
як у моры высіцца маяк,
да якога імкнецца марак.
Ногі ўжо не хацелі ісці ніяк,
ды праходзячы гэты "маяк"
пад дубамі адпачывалі,
пакуль стомленасць,млявасць не знікалі.
Праз гады,
калі мы ўжо фактычна дзяды,
з Бердыжа з братам ехалі,
спыніліся,параўняўшысь з дубамі-вяхамі.
Толькі іх было ўжо двое,
адзін упаў,як воін
у няроўнай барацьбе з часам,
нагадаўшы аб прырэчанасці нашай.
Я сказаў,каб ехаў брат далей адзін,
каб пабыць з дзяцінствам хоць гадзінку.
Сам пайшоў пазней я пешкі,
як было ў гады малешкія.
Свидетельство о публикации №122120904681