Сыну

Як хочацца люляць тваю калыску,
А ты ўжо вялікі. Ты- юнак!
Жывеш сваёй сям'ёй, зусім не блізка.
І ў госці не прыходзіш проста так.

Так хочацца сустрэць цябе са школы,
Гарачай смачнай ежай накарміць,
Сказаць табе ласкава, шчыра словы,
Якія ты паспеў ужо забыць.

Так хочацца дазволіць сабе вольнасць:
Гадзіннікаў спыніць няўмольны бег,
Прыціснуць да сябе,быць разам вечнасць,
Пачуць зноў хлапчуковы звонкі смех!

Як хочацца люляць тваю калыску...
На вушка табе казачкі шаптаць.
Сынок, ты недалёка, і не блізка.
Ты ў сэрцы! А адтуль ужо не дастаць.


Рецензии
Не скажешь сыну остаться маленьким.
Он не послушает и будет прав.

Очень знакомая и понимаемая ситуация.

Доброго Вам здоровья и счастья!

Иван Олегович Савельев   26.01.2023 04:43     Заявить о нарушении