У свеце нашым многа рэчау да 125 годдзя Купалы и К
Якія дораці памяць нам.
У нас саміх яны адвечна
Жывуць і застануцца там.
І успамін жывы у сэрцах
Нашчадкаў іх і сёння ёсць.
Мы помнім, нават пасля смерці
Аб тых, хто жыў, хто быў тут госць.
Адкрыю кнігу я старую,
І зноўку хлыне успамін
пра творы, дзе народ працуе,
Дзе "той стары, замшэлы тын",
Дзе ўсе героі так знаёмы,
Дзе лёгка так жыццё ідзе -
Літаратурныя прыёмы.
А у жыцці ўсё гэта дзе?
І кожны дзень адвечна побач -
Яны ішлі нагаў нагу -
Купала вечны, вечны Колас,
і не казалі: "не змагу..."
Жыццё было іх вельмі цяжкім,
Яны ж смяючыся, ішлі,
І вершаў неслі цяжар важкі
Да тых, хто "гнуўся на раллі"
Прайшлі гады.Імгненні часам
Напамінаюць нам аб іх.
Яны ішлі да мэты разам!
І зараз крочаць удваіх!
Да 125-годдзя. 2007 год
Свидетельство о публикации №122120800435