Чаканне зарисовки
Пастэльныя фарбы - чырвонае з белым.
Малюю час. Ён атрымліваецца нейкім асіметрычным і няроўным.
Сунічка.
Хочацца паспрабаваць, але ж яна намаляваная фарбамі ўяўлення на паперы маёй свядомасці.
Адчуванні? Не. Яны маўчаць. Спакой. Адчуванне лёгкасці.
Чаканне- не такі ўжо важкі іспыт, калі ты ўмееш марыць.
Свидетельство о публикации №122120800219