Прауда за сцяною на бел. мове
Хлусні, нянавісці ды крыўд.
А мы жывем сваёй гульнёю,
Ды кожны правілы забыў.
Гульня без правілаў - не сорам,
Яна у нас - пачэсны госць,
Пытанні вырашаем "хорам",
І разам выпускаем злосць.
Ды час ад часу нам не лепей,
А горш становіцца заўжды.
Пайшло ў вякі учора лета,
Як і пражытыя гады.
Чаканне часа прыгнятае,
Яно слабымі робіць нас.
Шчаслівы той, каго чакаюць.
Усе хвіліны зльюцца ў час...
29.11.2007
Свидетельство о публикации №122120708634